Ніва № 19 (3339), 10 мая 2020 г.

Анатоль Парэмбскі думаў, чытаў, пісаў, сеяў ...

Міра ЛУКША

Анатоль Парэмбскі нарадзіўся ў 1927 годзе ў Страшаве ў гміне Гарадок на Беласточчыне ў каталіцкія Каляды, але дату памянялі, запісалі што 23 снежня. Так як і прыйшлося ўжо яго бацьку крыху памяняць прозвішча, з Парэмскіх іх запісалі Парэмбскімі, бо іначай ім, праваслаўным, не прадалі б зямлю Каліноўскіх у Мастаўлянах. Там і жылі, калі стаў прысылаць Толік свае допісы ў сваю беларускую газету. Тады яшчэ не вершы. А дэбютаваў ён якраз у чэрвеньскі дзень нападу гітлераўскай Нямеччыны на сталінскі Савецкі Саюз. Не ўбачыў таго нумара «Піянера Беларусі». Але ўвесь час натаваў вершы, дзе запісваў свае меркаванні пра лёс беларуса, чалавека, які трымаецца веры і зямлі, якая яго корміць, а над якой пралівае ён пот, слёзы ды кроў, над якой пралятаюць снарады розных заваёўнікаў, але яе, зямлю тую, наш чалавек апрацоўвае ўласным мазалём, углядаючыся ў Космас, гісторыю і душы родных людзей.

Усё жыццё пражыў на Гарадоцкай зямлі — у Страшаве, Мастаўлянах, на Станцыі Валілы. Гаспадар. Працаваў, хаця, калі напала яго лейкемія і стала недамагаць сэрца (заклалі яму на сэрца электракардыястымулятар), не даў бы сам рады дагледзець гаспадарку з жонкай Марыяй. І яна моцна хварэла, хаця малодшая ад яго амаль на 20 гадоў. Добра, калі яшчэ мог у свае дзевяноста хоць пасядзець ля сцяноўкі, пачытаць, і апетыт яму крышку паправіўся. Памятаў:

— Мой бацька шукаў магчымасцей, каб стварыць добрыя ўмовы для (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF