Ніва № 19 (3339), 10 мая 2020 г.

Гаспадары апасаюцца засухі

Аляксей МАРОЗ

Гаспадары, якія гадуюць кароў, вырошчваюць збожжа, агародніну і садавіну апасаюцца вялікай засухі, якая ў гэтым годзе можа быць яшчэ большай ад мінулагодніх. Зімой амаль не ляжаў на палях снег. У лютым выпала крыху дажджоў, але да мая зямля перасохла, а частыя начныя прымаразкі і моцнае сонца днём у красавіку яшчэ паскорылі працэс перасушвання глебы. Калі б пачалі падаць больш інтэнсіўныя і аблажныя дажджы, прырода магла б яшчэ вярнуцца ў сваё рэчышча. У пачатку мая метэаролагі прадугледжваюць ападкі дажджу, але ў цэлым вясной і летам спецыялісты прадбачваюць яшчэ большую засуху, чым у мінулых гадах, што можа выдатна абмежаваць сельскагаспадарчую прадукцыю і гэтага моцна апасаюцца самі гаспадары. Паяўляецца штораз больш меркаванняў экспертаў, што цэны харчпрадуктаў у магазінах могуць у гэтым годзе моцна павысіцца, што адчулі б усе жыхары гарадоў і вёсак. Прапануецца рабіць застаўкі ў меліярацыйных равах, каб стрымліваць адплыў вады з палёў і ўжо з пачатку вясны паявіліся заклікі ўлад, каб ашчаджаць ваду падчас карыстання ёй штодзень. Эксперты звяртаюць увагу, што пацяпленне на нашай планеце і кліматычныя змены з’яўляюцца прычынай не толькі засухі, але бур і ветраломаў, падчас якіх інтэнсіўныя ападкі дажджу хутка сплываюць з палёў.

— Такая зараз засуха на нашых палях, што калі не выпадуць большыя дажджы, то нічога з пасеваў і кашэння травы не атрымаецца. Месцамі трава павыгарвала. Выпусцілі мы частку (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF