Ніва № 19 (3339), 10 мая 2020 г.

Усё залежыць ад таго, што перакажам нашым дзеткам

Ганна КАНДРАЦЮК

Ева Люнда (з дому Галёнка) нарадзілася ў вёсцы Барок каля Гайнаўкі. Пачатковую адукацыю атрымала ў Арэшкаве, а далей у Новым Беразове. Пасля паступіла ў Гайнаўскі белліцэй, затым закончыла беларускую філалогію на Універсітэце ў Беластоку.

Сёння жыве ў Істоку, што ў гміне ДубічыЦаркоўныя, дзе працуе настаўніцай.

Пра свае хобі кажа: „я вельмі люблю спяваць”. Спадарыня Ева спявае ў калектыве «На шчасце», які дзейнічае ў Дубіцкім доме культуры.

— Чаму Вы сталі настаўнікам беларускай мовы?

— З беларускай мовай я звязана ад пачатку свайго жыцця. У маёй роднай хаце бацькі гаварылі на нашай дыялектнай беларускай мове, потым пачатковая школа з беларускай мовай, ліцэй у Гайнаўцы (таксама з беларускай мовай). Тады я рашыла, што хачу далей вывучаць беларускую мову. І так гэта пачалося.

— Хто для Вас ідэал настаўніка роднай мовы?

— Ідэалам настаўніка роднай мовы была мая настаўніца, якая вучыла мяне ў пачатковай школе — спадарыня Бэбко. Ніколі не забуду яе ўрокаў і казак, якія так цудоўна нам расказвала і якія засталіся ў маёй памяці да сённяшніх дзён.

— Ці супрацоўнічаеце з настаўнікамі беларускай мовы ў іншых школах? Калі так, назавіце сваіх сяброў.

— Супрацоўніцтва і абмен вопытам неабходныя, каб узбагаціць урокі беларускай мовы. Абавязкова пры гэтым хачу ўспомніць імёны маіх сябровак, з якімі я супрацоўнічаю. Гэта Эліза, Яланта, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF