Ніва № 19 (3339), 10 мая 2020 г.

Каранавіруснае падарожжа

Яўген ВАПА

Велікодна-памінальны перыяд нагадвае нам пра ўжо адышоўшых, але з’яўляецца таксама добрай нагодай да сямейных сустрэч, каб згадаць мінулае і цешыцца яшчэ зямным жыццём. У гэтым годзе нават памінальныя дні ў сувязі з агульнавядомай заразай не дазволілі многім здзейсніць адвечны рытуал памяці, а менавіта наведванне магіл. Здаўна удзельнічаюць ў ім усе, нават тыя, якіх нага цягам усіх гадоў жыцця не надта часта пераступае парог храма, найчасцей менавіта ў час пахавання сямейнікаў, аднавяскоўцаў ці сяброў. Веснавы перыяд Уваскрэсення Гасподняга, спалучаны з прабуджэннем і выяўленнем прыроднага хараства, дае чалавечаму вандраванню прыток такіх духоўна-біялагічна-эстэтычных сіл, ад якіх проста хочацца жыць. Два тыдні назад, пішучы ў гэтым месцы пра памінанне і прамінанне, адлюстраваў я менавіта свае духоўныя перажыванні, звязаныя з прасторай роднай вёскі і яе людзьмі ў святочны перыяд. Сямейныя абавязкі і маральны імператыў ушаноўвання продкаў натуральным чынам падштурхнулі мяне ў дарогу на свой бацькоўскі парог. Але паміж задуманым, а здзейсненым у гэтым выпадку з’явілася вялікая разыходжанасць, якая мела адну вялікую загваздку: як дабрацца ў Гайнаўку? А ўся справа заключаецца ў абмежаваннях грамадскага і прыватнага транспарту ў гайнаўскім напрамку. Тут свае „пяць грошай” прыткнулі акурат першамайскія выходныя, што на практыцы абазначала толькі адну сітуацыю — з пятніцы па нядзелю ўключна з Беластока ў Гайнаўку і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF