Ніва № 19 (3339), 10 мая 2020 г.
АтрутаУладзімір ХІЛЬМАНОВІЧДаволі шмат апошнім часам мне даводзілася спрачацца з многімі нават аднадумцамі наконт таго, як называць сённяшнюю ўладу Беларусі. З аднаго боку, гэта адзіная рэальная ўлада ў дзяржаве, якая называецца Рэспубліка Беларусь. І таму, у адпаведнасці з рэчаіснасцю яе і трэба так называць — чыноўнікі РБ, міністры РБ і так далей. У той жа час такія найменні як „беларуская дзяржава”, „беларускі прэзідэнт”, „беларуская палітыка” (яны часта выкарыстоўваюцца нават у незалежных медыя і дэмакратычнымі дзеячамі) у дачыненні да тых асоб, якія стаяць на чале дзяржавы, кіруюць ёй, ніяк не адпавядаюць сутнасці іх дзеянняў. Каб не быць галаслоўным, возьмем канкрэтны прыклад. Вось міністрам адукацыі РБ з’яўляецца такі чыноўнік як Игорь Карпенко. Больш антыбеларускага чалавека цяжка знайсці. Быў у нашай найноўшай гісторыі вельмі адукаваны, прыстойны з дзяржаўным мысленнем чалавек Генадзь Карпенка, які пакінуў пасля сябе вельмі добрую памяць. Чалавек, які мог прэтэндаваць на вышэйшую пасаду ў краіне і некаму моцна перашкаджаў. На жаль, яго заўчасна не стала. А згаданы вышэй Карпенко нарадзіўся ў Расеі і ўсё беларускае яму чужое, усё беларускамоўнае яму ненавіснае. Усё сваё працоўнае жыццё ён займаўся дзяржаўнай ідэалогіяй, узначальваў адыёзную камуністычную партыю, пасля чаго ў 2016 годзе і быў пасаджаны ў крэсла міністра адукацыі. Пастаўлены ўшчэнт дабіць гэтую адукацыю, давесці яе татальную русіфікацыю да канца. Дык як яго можна назваць (...) |