Ніва № 19 (3339), 10 мая 2020 г.

Новы, бо чарговы, пачатак дзейнасці асяродка культуры ў Міхалове

Уршуля ШУБЗДА

Размова з Паўлам Азяблам — дырэктарам Асяродка культуры ў Міхалове.

— Асяродкі культуры закрытыя. Ты адкрыў дзверы, але наогул ніхто сюды не заходзіць — каранавірус, вядома. З траўня Ты стаў на пасаду дырэктара Асяродка культуры ў Міхалове. Не хвалюешся? Бо пачатак маеш даволі цяжкі.

— Так, гэта праўда. Пачатак, беручы пад увагу ўмовы, вірус COVID-19, на жаль, не просты. Гэта новая сітуацыя для ўсіх дырэктараў, не толькі новых так як я, але таксама для вопытных, якія вялі культурныя ўстановы цягам многіх гадоў. Ну, але не такія рэчы мы рабілі і нам трэба знайсці сабе месца ў новай сітуацыі. Калі гаварыць пра цяперашні час, падобна як і ў іншых асяродках культуры мы перанеслі дзейнасць у сацсеткі. Штодзень змяшчаем адукацыйныя фільмы — музычныя, культурныя, пластычныя. Зараз магу ўжо сказаць, што ад наступнага месяца ўвядзем таксама арэобіку, заняткі на перкусіі, а таксама музычныя заняткі на беларускай мове.

— Ты зрабіў даволі бліскучую кар’еру, выступаеш з вядомым ва ўсёй Польшчы, і не толькі, гуртом „Oddział Zamknięty”. Некаторыя маглі б здзіўляцца, чаму Ты не кінуў сваёй невялікай мясціны, вёскі і не з’ехаў у вялікі горад, а застаўся тут, на месцы?

— Вышэйшую адукацыю, як на мае ўмовы, я атрымаў у даволі вялікім горадзе — Беластоку, бо ўсё жыццё я жыў у невялікай вёсачцы Пянькі, што ў гміне Міхалова. Хаця Беласток не такая ўжо вялікая (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF