Ніва № 18 (3338), 3 мая 2020 г.

Крыху і пра Амерыку

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Змаганне з пошасцямі вядзецца бадай ад пачатку іх з’яўлення. Як здаўна — дакладна невядома, бо ж калісь не было летапісцаў, ці нават не былі распрацаваны алфавіты для запісу хронік ці іншай інфармацыі. Пра некаторыя найдаўнейшыя меры змагання з пошасцямі даведваемся з Бібліі, якая з’яўляецца важным дакументам наконт старажытнага побыту на Блізкім Усходзе. Праўда, не ўсё, што там напісана пра тадышнія хваробы, сёння ўдаецца адназначна тлумачыць, аднак у агульнасці шматлікія высновы можна з гэтай, найбольш хіба вядомай, кнігі вынесці.

У Пісанні часта згадваецца пра праказу, ёсць мова пра ізаляванне хворых, пра аздараўленне. Аднак у той час аздараўлення з праказы не было і, мабыць, праказай называлася тадышнімі аўтарамі кожная скурная хвароба. У трынаццатым раздзеле Трэцяй кнігі Майсеевай „Левіт” апісаны тадышнія меры ў адносінах да хворага — у залежнасці ад выгляду скуры ён прызнаваўся чыстым або нячыстым, ён ізаляваўся, або і не. Таксама вопратка або элементы жылля спальваліся або ачышчаліся для далейшага карыстання. У глыбейшыя тканкі чалавечага цела тадышнія лекары не пранікалі. Аднак заразнасць хвароб усведамлялі.

Заразнасць хвароб усведамлялі людзі і ў эпоху Сярэднявечча. Калі ў палове XIV стагоддзя ўспыхнула ў Еўропе эпідэмія чумы, шмат якія гарады ды іншыя тэрытарыяльныя адзінкі былі цалкам закрыты для перамяшчэння людзей. Вынікам быў занік гандлёвага абмену і застой гаспадарчай дзейнасці. У 1377 (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF