Ніва № 18 (3338), 3 мая 2020 г.

Яго памочлівае слова... Уладзімір Гніламёдаў

Тамара ЛАЎРАНЧУК

Нарадзіўся ў вёсцы Кругель Камянецкага раёна 26 снежня 1937 года ў сялянскай сям’і. „Я жыў у дзедавай хаце і застаўся там, з дзедам і бабаю, калі ад іх аддзяліліся мае бацькі. Дзед і баба — мае духоўныя бацькі, яны мяне выхоўвалі, і я ім за гэта бясконца ўдзячны. Усім, што маю, я абавязаны ім. Калі ўспамінаю іх, дык і слязу змахну — дужа нялёгкім і клопатным было іх жыццё”.

Вучыўся Уладзімір Васільевіч у Кругельскай сярэдняй школе (1945-1955). Марыў стаць геолагам, але прага да літаратуры ўзяла верх і прывяла юнака ў Брэсцкі педінстытут (1955-1959). Пасля службы ў войску працаваў настаўнікам у Тамашоўцы і Камароўцы (Брэсцкі раён). Адтуль рушыў у сталіцу, дзе пачаў узыходжанне да вышынь навукі.

Сёння Уладзімір Гніламёдаў — аўтар шматлікіх манаграфій не толькі аб паэзіі і класіках беларускай літаратуры. Ёсць у яго работы, прысвечаныя вывучэнню самых складаных і актуальных праблем гісторыі беларускай нацыянальнай літаратуры. Ён заўсёды аператыўна рэагуе і на падзеі бягучага літаратурнага працэсу, здольны дзейсна ўплываць на яго развіццё. Вучоны заявіў аб сабе і як аўтар цікавых і пазнавальных раманаў , м.інш. „Уліс з Прускі”, „Усход”, „Вяртанне”. А пачалося ўсё раптоўна: „Аднаго разу паехаў у сваю вёску Кругель — яшчэ жылі некаторыя старыя людзі, гляджу і думаю: хто раскажа пра тое, што адбывалася на вуліцы, у гэтых мясцінах? Чаго тут толькі ні было, якая тут толькі ўлада ні (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF