Ніва № 18 (3338), 3 мая 2020 г.

Яднайцеся і не дзяліцеся!

Міра ЛУКША

Ад пачатку гэтага года свет жыве ў жаху. Выбух эпідэміі каранавіруса быў шакіраваным і хуткім — праз 11 дзён пасля таго, як улады Кітая сталі лячыць першых пацыентаў, заражаных новай хваробай, людзі сталі паміраць. Праз дзесяць дзён вірус распаўсюдзіўся ў іншыя азіяцкія краіны, а потым у Еўропу і ЗША. Цяпер высвятляецца, што ў пачатку студзеня ізраільскі рабін прадказаў гэтую заразу і прадказаў, што нас чакае.

Ізраільскі рабін Іосіф Пінта (на здымку) — сусветнай вядомасці містык, які жыве ў Марока. У пачатку года ў яго было бачанне, пра якое ён сказаў сваім паслядоўнікам: «Усе ведаюць, што я вельмі асцярожны ў сваіх выказваннях, але хутка ў свеце чакаецца нешта страшнае. Свет будзе ў шоку, які ўвойдзе ў гісторыю як адзін з найгоршых. Ён пачнецца праз некалькі дзён. Мы павінны пачаць рыхтавацца і маліцца зараз».

Калі яго словы аказаліся праўдзівымі, за яго прагнозамі сталі сачыць мільёны людзей, і ён выдаў заяву пра будучыню чалавецтва: «Я нікога не прабую напалохаць. Прагну толькі сказаць вам страшную праўду. Дзясяткі тысяч чалавек ад пачатку пандэміі загінулі ў Кітаі, мільёны знаходзіліся на каранціне на працягу некалькіх тыдняў. Тыя, хто не памірае ад гэтай хваробы, галадаюць. У хуткім часе харчаванне скончыцца, і тады людзі зразумеюць, што губляць няма чаго, і паспрабуюць выратаваць сябе. Тады іх халакост пачнецца ў Кітаі”.

Іосіф Пінта дадаў, што не ўсе навіны пра гэтую хваробу публікуюцца: (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF