Ніва № 18 (3338), 3 мая 2020 г.

На Бельшчыне каранавірус стаў хутка распаўсюджвацца

Аляксей МАРОЗ

Тое, што спачатку каранавірус у Бельскім павеце стаў намнога хутчэй распаўсюджвацца, чым на іншых тэрыторыях Беласточчыны, дзе кампактна пражываюць беларусы не абазначае, што такія тэндэнцыі будуць утрымлівацца надалей. У Сямятыцкім, Гайнаўскім і Беластоцкім паветах таксама пацверджаны захворванні, выкліканы каранавірусам, а па за Бельскім паветам найбольш такіх захворванняў фіксуецца ў Беластоку. Аднак у сталіцы нашага ваяводства жыве прыблізна ў дзесяць разоў больш жыхароў, чым у Бельску. Напярэдадні Вялікадня паведамлялася аб шматлікіх у параўнанні да іншых паветаў Падляшша чарговых выпадках захворванняў жыхароў Бельскага павета, у якіх пацверджана была наяўнасць каранавіруса. Аднак намаганні Павятовай санітарна-эпідэміялагічнай станцыі і Самастойнага публічнага комплексу аховы здароўя ў Бельску-Падляшскім, а таксама іншых службаў і дысцыплінаваны падыход да змагання з пандэміяй каранавіруса многіх жыхароў Бельшчыны пачалі даваць станоўчыя рэзультаты і ў Бельскім павеце стаў прытарможваць тэмп новых інфекцый. Ізаляцыя, урадавыя забароны і патрабаванні спрычыніліся, што каранавірус стаў распаўсюджвацца па ўсёй Польшчы намнога вальней, чым у краінах Заходняй Еўропы.

Працаўнікі бельскага шпіталя, устаноў, суполак, прадстаўнікі іншых прафесій, пенсіянеры і іх сямейнікі гэта асобы, у якіх пацверджана была тэстамі наяўнасць каранавіруса. У час пісання гэтага артыкула, у канцы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF