Ніва № 18 (3338), 3 мая 2020 г.

Бацькі ахвотна пасылалі сваіх дзетак «na białoruski do pani od polskiego». Я вельмі ўдзячна ім за гэта.

Ганна КАНДРАЦЮК

Людміла Клімук (зараз пенсіянерка), закончыла Пачатковую школу ў Каралёвым Мосце, ІІ Агульнаадукацыйны ліцэй у Беластоку і Факультэт паланістыкі на філіяле Варшаўскага ўніверсітэта ў Беластоку. У 19791982 гадах працавала ў ПШ № 3 у Саколцы, пасля да 1995 года была дырэктарам ПШ у Паўночным Востраве, далей навучала польскай і беларускай мовам у Шудзялаве (да 2008 года). Жыве на плябаніі на хутары паміж Паўночным і Паўднёвым Востравамі з мужам, бацюшкам Аляксандрам. Яна псаломшчыца ў сваёй царкве. У сям’і дзве дачкі — Наталля і Магдаліна, ад якіх маюць чатырох унукаў: Філіпа, Грышку, Петруся і Мішку.

— Чаму Вы сталі настаўнікам беларускай мовы?

— Проста, нечакана. Калі пад канец 1990-х гадоў з’явілася магчымасць навучаць беларускай мове ў школе, наш тадышні войт, пан Станіслаў Федаровіч, добры і разумны чалавек, рашыў, што будзе навучанне ў Шудзялаўскай гміне. Але ж не было кадраў. Сяброўка, пані Аня Сятэйка ведала беларускую літаратурную мову, а я — мясцовую гаворку. Мы дамовіліся на супрацоўніцтва і неяк спраўляліся.

— Хто для Вас ідэал настаўніка роднай мовы?

— Я вельмі коратка звязана з асяроддзем, але ўсіх настаўнікаў, якіх я пазнала, лічу героямі, omnibusami, вельмі добрымі людзьмі. Яны заўсёды дапамагалі добрай радай і служылі дапамогай. Яны — мае ідэалы.

— Ці супрацоўнічаеце з настаўнікамі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF