Ніва № 18 (3338), 3 мая 2020 г.

Каранавіруснае тэлебачанне

Яўген ВАПА

Спакойнымі не былі Велікодныя святы ў грамадскім сэнсе для нашай, беларускай нацыянальнай меншасці. А ўсё дзякуючы закалоту, які закрунуў дырэктар Беластоцкага асяродка Польскага тэлебачання Яўген Шпакоўскі. Менавіта ў рамках змагання з каранавірусам вырашыў ён вывесці перадачу «Беларускі тыдзень» і іншыя праграмы нацыянальных меншасцей з арганізацыйна-вытворчай структуры свайго асяродка. На такую развязку не пагадзіўся шматгадовы выдавец гэтых праграм Мікола Ваўранюк, інфармуючы медыя і грамадства ў перадвелікодную пятніцу. Пад ціскам медыя (асабліва вельмі моцна заангажаваўся тут Мацей Халадоўскі, былы ніўскі журналіст, а зараз супрацоўнік «Газеты выбарчай», які ў Вялікую суботу і святочны панядзелак праінфармаваў аб склаўшайся сітуацыі ўсю Польшчу) і палітыкаў сам дырэктар мусіў папрацаваць над нядзельнай велікоднай перадачай, пад якой у якасці выдаўца падпісалася Кацярына Паплаўская, журналістка па праваслаўных тэмах у беластоцкім тэлеэфіры. Узровень пабачанага і пачутага ў гэтым выданні найлепей пракаментаваць проста маўчаннем. У выніку закалоту і пратэстаў беларускіх арганізацый, медыя, палітыкаў, дырэктар Шпакоўскі пакінуў «Беларскі тыдзень» і Міколу Ваўранюка выдаўцом толькі гэтай праграмы. Аднак надалей хоча вывесці перадачы іншых нацыянальных меншасцей з беластоцкага тэлебачання. Мы, як беларусы, не пагаджаліся з гэтым у сваіх пісьмах і надалей лічым, што гэта дрэннае і нікому непатрэбнае рашэнне. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF