Ніва № 18 (3338), 3 мая 2020 г.

Свет у аблозе

Віктар САЗОНАЎ

Ці мог бы хто яшчэ год таму прадказаць, як будзе сябе паводзіць свет, калі акажацца ў аблозе?

А ніхто і не казаў, што будзе лёгка. Нават раней, калі не было яшчэ пандэміі і ніхто не мог сабе ўявіць, што яна будзе, далёка не кожны мог пахваліцца, што яму лёгка жывецца. Ну а зараз знайсці такіх людзей увогуле, мякка кажучы, цяжкавата і не толькі з за каранціну. Нават калі ў Еўропе каранцін адменяць, пошукі такіх людзей будуць няпростымі. Гэта ўсё па Беларусі можна вызначыць. Каранціну тут няма, але і людзей, якім зараз лёгка, гэта не прыбавіла. Хутчэй наадварот.

Зрэшты, а калі было лёгка? Чаканне праблем стала для чалавецтва з’явай натуральнай. Але вось, што будзе так, як сталася зараз, ніхто і не чакаў, і ніхто не казаў. Ну а зараз ужо і гавораць, і чакаюць чарговых праблем. А яны, аказваецца, зусім не за гарамі, а тыя, што ёсць, маўляў, гэта толькі пачатак.

Нават у самой Арганізацыі Аб’яднаных Нацый загаварылі пра хуткую мажлівасць вялікага голаду. Праўда, гэта нібыта тычыцца пакуль што толькі бедных краін. Пакуль што! Ну а ў багатых краін свае праблемы. Там ежа хіба што будзе. Пакуль што! А вось ці будзе ў многіх жыхароў мажлівасць яе набыць, гэта ўжо сумніўнае пытанне.

Беларускія сяляне ў большасці сваёй не сочаць за пасяджэннямі, выказваннямі і заявамі ААН. Не ўсе ведаюць іх графік ды і пра ААН ведаюць не ўсе. Але высновы зрабілі аналагічныя. Сталі заўважаць, што ўзровень вады ў студнях стаў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF