Ніва № 17 (3337), 26 красавіка 2020 г.

Пасха

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Прамінулі вялікадні, адзін і другі, то цяпер можна пра тое свята і без празмернага пафасу. Даведнік „Рэлігія і царква на Беларусі” з 2001 года: „Вялікдзень, вяліканне — веснавое свята старажытных славян у гонар сонца, абуджэння прыроды і надыходу вялікіх дзён палявых работ. Адсюль і назва. Падобнае свята пачатку жніва было і ў старажытных семіцкіх плямён, называлася яно Пасха (старажытна-яўрэйскае passah — праходзіць міма). З развіццём культу бога Яхве Пасху святкавалі ў гонар зыходу яўрэяў з Егіпта. Потым яе сталі звязваць з чаканнем нябеснага збавіцеля — месіі. (...) Хрысціяне пераасэнсавалі Вялікдзень у свята ўваскрэсення распятага Ісуса Хрыста, якое стала галоўным хрысціянскім святам. Яму надаецца асаблівы сэнс як азнаменаванне перамогі над грахом і смерцю...”.

Савецкі „Краткий научно-атеистический словарь” з 1969 года дадае: „У сівую даўніну яўрэі, будучы яшчэ вандроўнымі жывёлаводчымі плямёнамі, святкавалі Пасху ў сувязі з веснавым цяленнем жывёлы, пры гэтым прыносілі ягнятка ў ахвяру духам пустыні і паш. З іх пераходам у аселасць і развіццём у іх земляробства, свята жывёлаводаў злілося са святам пачатку жатвы, якое ладзілася ў першую поўню пасля веснавога раўнадзенства. Традыцыя прыгатавання мацы — праснакоў, выпяканых веруючымі яўрэямі пад Пасху, выходзіць з выпякання прэсных блінчыкаў са змолатай з першага зерня новага ўраджаю мукі...”.

Яўрэйская энцыклапедыя Брокхаўза і Эфрана з пачатку ХХ стагоддзя не (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF