Ніва № 17 (3337), 26 красавіка 2020 г.

Трапяткая душа мастака...

Тамара ЛАЎРАНЧУК

З Дзмітровічамі цесна звязаны лёс Васіля Жуковіча — паэта, празаіка, перакладчыка, публіцыста, аўтара сарака выданняў (дарэчы 17 студзеня бягучага года ён быў удастоены звання „Ганаровы грамадзянін Камянецкага раёна”).

Нарадзіўся наш зямляк 80 год таму ў Забалоцці.

„Маё Забалоцце — гэта не вёска, а паселішча хутароў у адным з заходніх раёнаў Беларусі. Не шукайце гэтага кутка на зямлі: няма ўжо нават балота, якое аддзяляла хутары ад сяла Дзяніскавічы (Дзмітровічы — Т. Л.).

Скончыўшы Дзмітровіцкую дзесяцігодку, падаўся ў Брэст, дзе неўзабаве стаў студэнтам філалагічнага факультэта Педагагічнага інстытута.

Падрабязнае апісанне яго студэнцкага (і не толькі) жыцця знайшла ў ягонай аповесці „Як адна вясна...”. Чытаючы старонкі твора, без цяжкасці за незнаёмымі прозвішчамі ўзгадала сапраўдныя імёны: Міша Тачыла (Міхась Тычына), Валодзя Ражэвіч (Васіль Жуковіч), Павел Панчук (Пётр Пінчук), куратар Андрэй Андрэевіч Калеснік (Уладзімір Андрэевіч Калеснік) і г.д.

Васіль ужо ў студэнцкія гады пісаў вершы, якія час ад часу друкаваліся ў асобных выданнях.

У аўтобусе еду,

а побач — дзяўчына адна.

„Прыгажуня! Хаця б

не паспела сысці...”

Што таіць — даспадобы яна.

Закрануць — не хапае смеласці.

Ну а тут, як на зло,

пазірае народ,

Як на зло тут — прамая вуліца...

Эй, шафёр, дай круты паварот —

І дзяўчына сама (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF