Ніва № 17 (3337), 26 красавіка 2020 г.

Такой падзеі ўжо не пабачу

Міхал МІНЦЭВІЧ

Пра свой выезд і прысутнасць на Сусветным фестывалі моладзі і студэнтаў у Паўночнай Карэі расказвае Марк ХМЯЛЕЎСКІ, 1964 года нараджэння, зараз солтыс, радны і грамадскі арлянскі дзеяч.

— Якія былі пачаткі Вашай грамадскай дзейнасці? Як Вы трапілі ў Паўночную Карэю, якія адтуль уражанні?

— 18 кастрычніка 1987 года выйшаў з войска, а тыдзень пасля, 25 кастрычніка, ажаніўся з мясцовай дзяўчынай Ёляй Назарэвіч, якая два гады раней праводзіла мяне ў салдаты. Раз — пажаніліся і па справе.

2 лістапада сталі на працу. Жонка ў мясцовым асяродку здароўя, а я стаў інструктарам у ЗСЛ (Zjednoczone Stronnictwo Ludowe). Праз нейкі час стаў сакратаром. Я, малады хлапец, 23-24 гады, акунуўся ў моладзевае асяроддзе. І па традыцыі быў адначасна і членам ЗСМП (Związek Socjalistycznej Młodzieży Polskiej). У ЗСЛ намовіў мяне калега Юрык Весялоўскі, бо калі б не ён, то я астаўся б у войску кадравым ваенным. На гміннага старшыню ЗСМП выбралі мы Лену Пасечнік; і мы дзейнічалі ў адным бюро.

12 кастрычніка 1988 года нарадзіўся мне першы сын Пётр і недзе каля паўтара месяца пасля — я акурат заняты быў пялёнкамі — уваходзіць у мой дом ваяводскі прэзас ЗСЛ з двума іншымі. Я падумаў, што нешта праваліў, а яны: „Мы прыехалі павіншаваць сына”, з каньяком. Жонка, пасля кесарава сячэння, нарыхтавала закуску. А яны: „Мы прыехалі да калегі з такой прапановай: набліжаюцца ваяводскія выбары, справаздачна-выбарны (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF