Ніва № 17 (3337), 26 красавіка 2020 г.

Фердынанд Рушчыц і філатэлія

Лявон КАРПОВІЧ

У каляндар памятных дат 2020 года ЮНЕСКА ўключыла 150-годдзе з дня нараджэння Фердынанда Рушчыца (нар. 10 снежня 1870, маёнтак Багданава, Ашмянскі павет, цяпер Валожынскі раён — пам. 29 кастрычніка 1936, Багданава). Яго называюць чарадзеем лірычнага краявіду, вялікім мастаком і дзеячам культуры і, нават, апосталам духоўнасці. Фердынанда Рушчыца лічаць сваім і ў Беларусі, і ў Польшчы, а таму заяўку на ўключэнне ў каляндар ЮНЕСКА падавалі сумесна. І гэтак жа разам плануюць зладзіць напрыканцы года міжнародны вернісаж Фердынанда Рушчыца, да ўдзелу ў якім запрошаны таксама музеі Літвы і Украіны.

Жыццё і дзейнасць Фердынанда Рушчыца апісана многімі аўтарамі, але мала каму вядома, што Фердынанд Рушчыц унесены ў каталогі як аўтар паштовых марак.

У 1908 годзе ён пасяліўся ў Вільні, усяго ў некалькіх дзясятках кіламетраў ад Багданава. У той час, ва ўзросце ўсяго 38 гадоў ён стварыў апошнюю вялікую карціну алеем пад назвай Гняздо, якая адлюстроўвае фрагмент саду ў Багданаве пад навальнічным небам.

Чаму Рушчыц перастаў маляваць алейныя творы? Ён аддаў перавагу велізарнай культурнай, грамадскай, арганізатарскай дзейнасці, якой з 1908 г. ахапіў яго любімы горад над Віліяй, горад, які ён абуджаў да былой велічы, найперш у духоўным, творчым сэнсе.

Мастак, графічны дызайнер, карыкатурыст, сцэнограф, грамадскі дзеяч і педагог, Рушчыц з вялікім запалам заняўся тэатральнай і паратэатральнай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF