Ніва № 17 (3337), 26 красавіка 2020 г.
На алёсах у МасевеІван СУХОЦКІЛетам 1980 года неяк папала з абласной нарады завярнуць у вёску Грынкі Свіслацкага раёна. Тут прайшло маё дзяцінства, тут я вучыўся ў школе, а летам разам з калгаснікамі працаваў на палях і сенажацях. Пасля заканчэння Гродзенскага педінстытута працаваў настаўнікам і дырэктарам Грынкаўскай сярэдняй школы. Многіх сыноў і дачок калгаснікаў вывеў у людзі. І зараз хоць часу прайшло шмат, але ж калі заедзеш у сваю вёску, то адбываюцца цёплыя сустрэчы і гутаркі са сваімі землякамі. Так і на гэты раз еду каля калгаснай канторы, бачу вялікую групу людзей, спыняюся. З кожным вітаюся за рукі. Спачатку вядзецца агульная гаворка, а потым хто-небудзь з дзядзькоў успамінае мінулае жыццё, тое што было з даваеннага часу ў гэтай мясцовасці. «Глядзіш вось на гэтых падлеткаў, — сказаў Іван Волчык, чарнабровы, з сівой галавой дзядзька, — і ўспамінаеш сваё дзяцінства. Зараз ледзьве падрасце падлетак і ўжо ў бацькі просіць, каб купіць не ровар, а матацыкл ці нават легкавушку!». Іншыя дзядзькі, напэўна, ужо не раз слухалі яго разважанні і пачалі разыходзіцца хто куды. А ў мяне было яшчэ шмат часу і мы з ім падышлі і селі на лаўку каля плота, і пачалі працягваць гутарку. Я дастаў з кішэні пачку сігарэт і пачаў частаваць гаварлівага дзядзьку. «Я, ведаеце, нетутэйшы. Жыла наша сям’я ў вёсцы Масева, што на Беласточчыне, на ўскрайку Белавежскай пушчы. Немцы нас у час вайны параскідвалі па ўсёй Беларусі. Бацька вырашыў (...) |