Ніва № 17 (3337), 26 красавіка 2020 г.
Актуальна чытаю Біблію на беларускай мовеГанна КАНДРАЦЮКМарыя Тамчук закончыла Пачатковую школу ў Малінніках, далей вучылася ў Бельскім белліцэі, пасля якога паступіла на Аддзяленне прыкладной лінгвістыкі Варшаўскага ўніверсітэта, дзе закончыла беларускую і рускую філалогіі. Дадаткова закончыла паслядыпломныя курсы па некалькіх прадметах. У школе пачала працаваць будучы яшчэ студэнткай, калі стала настаўніцай рускай мовы ў ПШ № 103 у Варшаве. Пасля вяртання на Беласточчыну найперш працавала ў Пачатковай школе ў Малінніках настаўніцай у дашкольных аддзяленнях, а пасля перайшла на працу ў школу ў Орлі. Спачатку працавала настаўніцай беларускай мовы і іншых прадметаў. З 2011 стала дырэктарам школы ў Орлі, якой кіруе па сённяшні дзень. Жыве ў царкоўным шлюбе з мужам у БельскуПадляшскім. У іх двое дарослых сыноў. — Чаму Вы сталі настаўнікам беларускай мовы? — Я проста хацела быць настаўніцай. А сустрэўшы ў сваім жыцці цудоўныя настаўніцы беларускай мовы ў асобах спадарынь Тамары Русачык, Аляксандры Гаворка ці Зіны Дэмянюк, гэтае жаданне споўнілася. Дзве першыя былі бадай адзінымі вясковымі настаўніцамі з вышэйшай адукацыяй. Яны так цудоўна расказвалі пра сталіцу, якая ў гэтыя часы была даступна толькі падчас школьных экскурсій. І мне такая будучыня вельмі спадабалася. А калі чалавеку на нечым моцна залежыць, ён да гэтага імкнецца. І мне пашанцавала вучыцца ў Варшаве і пасля стаць настаўніцай. — Хто для Вас ідэал (...) |