Ніва № 17 (3337), 26 красавіка 2020 г.

Памінанне і прамінанне

Яўген ВАПА

Суму штораз больш, радасці штораз менш. І не гутарка тут пра нашу злабадзённую, эпідэмічную рэчаіснасць, а пра агульначалавечае адчуванне духу. З усіх куткоў нашага Падляшша адчуваецца і наглядаецца суцішэнне чалавечага дыхання ў яго рэальным вымярэнні. Няма каму радавацца Вербнай нядзелі, не гаварыўшы пра традыцыйнае сцябанне вербачкай сваіх родных, не ўзгадваючы ўжо пра дзіцячыя гульні з лазою. І нават у Божую нядзельку ў пушчанскай царкоўцы зрэдку зараз збіраецца звыш пяці прыхаджан, якія ў змозе без аніякіх клопатаў самі дабрацца на багаслужбу. Таму пра парушэнне антыкаранавірусных законаў, калі ідзе пра максімальную колькасць пяці вернікаў у храме, тут увогуле няма мовы. Не каранавірус, але звычайная смерць-касуха гадамі занадзілася ўжо туды і бязлітасна аж да зямлі косіць апошнія чалавечыя сляды. Таму найчасцей апрача шчабятання птушак не пачуеш на вуліцах нашых вёсак радаснай чалавечай гамонкі. Ды аніякага чалавечага слова амаль не чуваць у сельскай прасторы. Без сугучнасці мелодыі гукаў чалавечай, звярынай, птушынай моў і сімфоніі пахаў акружаючага прыроднага надвор’я нельга, на жаль, зараз гаварыць пра нейкую гарманічнасць чалавечага сужыцця. Мо таму і птушкі гэта адчуваюць і са значна большай зацятасцю і галоснасцю выспеўваюць свае гімны жыцця на лясных могілках, каб там аддаць пашану адышоўшым у вечнасць іх чалавечым, зямным спадарожнікам. Ці ж варта тады высякаць усе кусты і дрэвы на могілках, на (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF