Ніва № 17 (3337), 26 красавіка 2020 г.

Пра каранцін, страх і перамогу

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

З гледзішча цяперашніх пакаленняў у свеце зараз адбываецца сур’ёзная катастрофа. З гледзішча вякоў і тысячагоддзяў гісторыі існавання чалавека на Зямлі — нічога надзвычайнага. Перыядычна ў розныя часы ў свеце адбываліся эпідэміі і пандэміі аналагічнага кшталту, альбо намнога жахлівейшыя пошасці ці ваенныя навалы. Беларуская зямля ў час дасягальнай нам для вывучэння гісторыі за мінулае тысячагоддзе напакутавалася так, што, здаецца, ужо нічога не павінна баяцца. Але ж апошнія 65 з хвосцікам гадоў (бяру гэты адлік не з часу фармальнага сканчэння Другой сусветнай вайны, а з 1953 года, калі здох крывавы Сталін) адносна мірнага існавання прывучылі людзей да спакою і пэўнага матэрыяльнага камфорту. Зараз жа гэтыя спакой і камфорт становяцца хісткімі, „падвісаюць”, а бліжэйшая будучыня становіцца трывожнай і цьмянай. І гэты стан, як мінімум, няпэўнасці, разгубленасці авалодвае бальшынёй грамадства.

Зараз урады розных дзяржаў шукаюць выйсця ў дыяпазоне паміж жорсткім каранцінам і нават амаль непрызнаннем маштабнасці пандэміі каранавіруса. Некаторыя параўноўваюць цяперашнюю сітуацыю з вайной. Асабіста я з такім параўнаннем не згодзен. Вельмі добра сказаў на гэты конт днямі вядомы расейскі пісьменнік Віктар Ерафееў, які назваў цяперашнія дзеянні змагання з заражэннем хваробаю антывайной. Бо ў час вайны звычайны грамадзянін становіцца салдатам, а ў час такой антывайны салдат павінен рабіцца (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF