Ніва № 17 (3337), 26 красавіка 2020 г.

На магілы продкаў

Аляксей МАРОЗ

Правадная нядзеля, а ў некаторых прыходах панядзелак або аўторак пасля яе, гэта быў час калі мы, праваслаўныя беларусы Беласточчыны, масава наведвалі магілы сваіх продкаў. У вельмі радасны велікодны перыяд, калі вакол пачыналі зелянець трава і лісце на дрэвах, прыгожа спявалі птушкі і ўжо даволі ярка свяціла сонца, сабраныя на супольных прыхадскіх або асобных вясковых могілках віталіся словамі «Хрыстос уваскрос» і адказвалі «Сапраўды ўваскрос». Пасля літургіі, у час якой чыталася галоўная малітва за ўпакаенне душ пахаваных на могілках, святары асвячалі магілы. У вялікіх прыходах асвячэнне пачыналася з самай раніцы. Сабраныя каля прыбраных магіл маліліся таксама самі і запальвалі знічы. У правадную нядзелю была добрая нагода спаткаць на могілках сваякоў і сяброў, якіх даўно мы не сустракалі і паразмаўляць з імі. Пішучы артыкул, не ведаю, якія будуць указанні ўрада наконт наведвання магіл у час сёлетняй правадной нядзелі. Хутчэй за ўсё ўваход на прыхадскія могілкі індывідуальных асоб будзе моцна абмежаваны, згодна з абавязваючымі цяпер указаннямі, паколькі ідзе змаганне з пандэміяй каранавіруса і ёсць намаганні як мага найбольш абмежаваць распаўсюджванне каранавіруса і смерць яго ахвяр.

Да Свята-Узнясенскага прыхода ў Новаберазове належаць зараз жыхары дзесяці вёсак. У мінулым у прыходзе жыло многа людзей і парафіяльныя могілкі, якія былі распаложаны ў розных месцах, хутка запаўняліся нябожчыкамі. Цяперашнія і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF