Ніва № 16 (3336), 19 красавіка 2020 г.

Апакаліпсіс

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Шаснаццаты раздзел новазапаветнага Апакаліпсіса пачынаецца са слоў: „І пачуў я з храма гучны голас да сямі ангелаў: Ідзіце і выліце чашу гневу Божага на зямлю. Пайшоў першы ангел і выліў сваю чашу на зямлю; і парабіліся страшэнныя і праціўныя гнойныя раны на людзях у выглядзе звярэй...”.

Паколькі некаторыя біблейскія карціны трэба разглядаць як алегорыі, то і гэтую таксама. Хто ведае, ці гэта не той апакаліптычны першы ангел выліў вось чашу гневу Божага на галовы цяперашніх хцівых людзей, быццам аздабляючы іх такою адмысловаю „каронай”, ранай, якая вось запыніла нармальны ход падзей, якая ўзарвала на ногі людзей ва ўсім свеце. Колькі ўжо разоў розныя аракулы прарочылі канец свету... 10 сакавіка 1982 года ўсе планеты мелі выстраіцца ў адзін рад і гэта мела прынесці катастрофу ўсёй зямлі; аднак падзея гладзенька і бязбедна прамінула. Чарговыя канцы свету мелі наступіць у 1999 і 2000 гадах... А можа не ад планет мае прыйсці той канец?.. Мой дзед калісь прарочыў, што калісь Бог пакараў людзей патопам, а ў наступны раз зробіць гэта агнём і мячом. Значыць — вайна? А можа заміж агню толькі гарачка, як гэта адбываецца цяпер?.. Як бы не было, да апакаліптычных прароцтваў трэба адносіцца сур’ёзна, бо ж хіба нездарма шматлікія аўтары пісалі свае апакаліпсісы, свае відзежы канца свету, прадвяшчаючыя страшны суд. Апакаліпсіс гэта, з грэцкай мовы, адкрыццё прыхаваных тайнаў боскім абраннікам. Таму некаторыя з тых твораў прыняты ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF