Ніва № 16 (3336), 19 красавіка 2020 г.

Да 100-годдзя з дня нараджэння пісьменніка. Пачатак творчага шляху Аляксея Карпюка

Альжбета КЕДА

Прайсці праз пекла вайны, канцлагер, партызанку, цудам выжыць у баях за Берлін і пасля шпіталя трапіць у педагагічны інстытут, хіба гэта не шчасце? Быццам у рай трапіць. Бо малады, хоць і зранены, хоць і нашпігаваны асколкамі, а ўсё ж жывы, шчаслівы, што жывы, што вакол аднаўляецца жыццё. І хоць нялёгка, бо і голадна, і холадна, а ўсё ж самае жудаснае перажыта. Так было ў жыцці Аляксея Карпюка і ў жыцці Косці Грушэўскага — героя ягонае першае аповесці „У адным інстытуце”.

Напачатку пра гісторыю напісання твора. Калі першы сакратар Сапоцкінскага райкама Яцкевіч „пад выглядам ачысткі кадраў ад непажаданага элементу ў пагранічным раёне” дабіўся звальнення з працы непакорнага загадчыка райана Карпюка, таго накіравалі дырэктарам Біскупскай школы ў Ваўкавыскі раён. І хоць працы і тут было вельмі шмат (апрача асноўнае, педагагічнае, яшчэ і будаўніцтва школы, шматлікія грамадскія абавязкі, сакратарства ў калгаснай партарганізацыі), усё ж час для напісання аповесці можна было ўрваць. Жаданне пісаць узнікла яшчэ ў Сапоцкіне. З даваеннага часу меў Карпюк вернага сябра, літаратара Уладзіміра Калесніка, з якім падзяліўся сваёю задумаю. Той, як згадвае Карпюк, „пазнаёміў з Янкам Брылём. Першая сустрэча з Іванам Антонавічам так уразіла мяне, што я раптам адчуў сябе нічым у параўнанні з сапраўдным пісьменнікам. Мне здалося, што я задумаў немагчымае, і стала (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF