Ніва № 16 (3336), 19 красавіка 2020 г.

Вялікдзень у мінулым і сумная рэчаіснасць

Аляксей МАРОЗ

Вялікдзень на зломе першай і другой паловы XX стагоддзя моцна розніўся ад святкавання Уваскрэсення Хрыстовага ў папярэдніх дзесяцігоддзях і напэўна яшчэ намнога больш будзе розніцца ад сёлетняга велікоднага перыяду. Пандэмія каранавіруса спаралізавала царкоўнае і грамадскае жыццё, а таксама сямейныя кантакты. За невялікімі выключэннямі ў перадвелікодны перыяд і ў час самога святкавання Вялікадня вернікам не будзе магчымасці пабываць на багаслужбах у цэрквах. Хутчэй за ўсё прыйдзецца святкаваць у віртуальным рэжыме — глядзець трансляцыі з цэркваў па тэлебачанні або слухаць іх па радыё ды маліцца з дапамогай інтэрнэту. Забараняецца зараз, між іншым, сустрэч з пражываючымі ў іншых месцах сямейнікамі і хутчэй за ўсё гэтая забарона ў Вялікдзень не будзе адменена. Успаміны старэйшых асоб як у дзяцінстве і юнацтве рыхтаваліся і святкавалі Уваскрэсенне Гасподняе можа крыху асалодзяць час змагання з каранавірусам, калі частка асоб вымушана будзе праводзіць свята самотна.

— Калісьці ў Тапарах Кляшчэлеўскай гміны жылося вельмі радасна. Сем’і былі вялікія і амаль у кожнай хаце былі дзеці. Быў гоман, смех і радасць, якую адчувалі таксама нашы бацькі і дзяды. Зараз у вёсках большасць жыхароў складаюць старэйшыя людзі, часта адзінокія. Радасць паяўляецца, калі прыедуць дзеці і ўнукі, — заявіла Зоя Майстровіч, ураджэнка Тапароў, якая зараз жыве ў Рудутах і апошнімі гадамі памагае аднаўляць народныя (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF