Ніва № 16 (3336), 19 красавіка 2020 г.

Адыдзі, мор

(лук)

Якім чынам давалі сабе рады з заразай у мінулым? Апоўначы голыя «чыстыя дзявіцы» абворвалі плугам вясковыя межы. Гэтак распавядае Марта Дамахоўская, этнолаг з Этнаграфічнага музея імя Марыі Знямяроўскай-Пруферовай з Торуні. Такім чынам, яшчэ сто гадоў таму людзі прабавалі справіцца з чумой. Маліліся таксама да... святой Кароны. Дамахоўская тлумачыць, што хваробы для жыхароў еўрапейскіх вёсак на мяжы ХІХ і ХХ стагоддзяў былі ўсё яшчэ „загадкавымі небяспекамі”.

— Тыя, што распаўсюджваліся ад чалавека да чалавека, часта былі звязаны з уплывам „маравога паветра” — фактару, які выклікае эпідэміі чумы, воспы, халеры ці тыфу, — тлумачыць этнолаг. — Людзі хутчэй верылі ў эфектыўнасць звышнатуральных сіл, якія, як і ў любой іншай нядолі, павінны былі абараніць oris interior — нашу вёску, парафію, дом, сям’ю — ад невядомай пагрозы. „Пан Бог найлепшы доктар”, тлумачылі.

Улады прымянялі прэвентыўныя меры, напрыклад, забаранялі ўезд замежнікам, падарожнікаў закрывалі на каранцін і нават забаранялі адпраўляць лісты. Пасылкі акурвалі, грошы паласкалі ў воцаце. Прэвентыўна закрывалі, сярод іншых храмы, школы і рынкі.

Марэк Павел Чаплінскі, апісваючы дзеянні прускіх улад ва ўмовах эпідэміі халеры ў Сілезіі ў другой палове ХІХ стагоддзя, узгадвае пра закрыццё храмаў, школ і кірмашоў, а Леакадыя Баневіч у сваіх успамінах пра чуму на мяжы ХІХ і ХХ стагоддзяў расказвае пра забіванне дошкамі дамоў, у якіх прабывалі хворыя. Забаранялася (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF