Ніва № 16 (3336), 19 красавіка 2020 г.

Беласток у час каранавіруса

Уршуля ШУБЗДА

Сапраўды — каранавіруса не відаць простым вокам, аднак вельмі ярка відаць як змянілася жыццё жыхароў Беластока ў сувязі з барацьбой з эпідэміяй. Цэнтр горада бязлюдны. Да 19 красавіка, значыць да праваслаўнага Вялікадня, польскі ўрад прадоўжыў абмежаванні, каб не дапусціць распаўсюджання эпідэміі каранавіруса. Дзейныя правілы не дазваляюць на прысутнасць у велікодных багаслужбах, якія для многіх з’яўляліся неад’емнай часткай перажывання таямніцы Уваскрэсення Гасподняга.

Школы, дзіцячыя садкі, універсітэты, кінатэатры і тэатры зачынены. Улады заклікаюць жыхароў не выходзіць з дамоў без выразнай неабходнасці. Чэргі стаяць перад прадуктовымі крамамі і аптэкамі. Мыйныя сродкі хутка знікаюць з паліц. Прэм’ер-міністр Матэвуш Маравецкі падкрэсліў падчас прэс-канферэнцыі, якая прайшла 9 красавіка, што неабходна падоўжыць абмежаванні звязаныя з эпідэміяй. Кіраўнік урада абвясціў, што да 19 красавіка ўсе ранейшыя забароны, якія маюць на мэце процістаяць каранавіруснай інфекцыі, будуць далей дзейнічаць. Закрыццё школ і прыпыненне паветранага руху працягваецца да 26 красавіка, а закрыццё межаў — да 3 мая. З чацвярга 16 красавіка, — паведаміў міністр аховы здароўя, — з’явіцца абавязак закрываць нос і рот у грамадскай прасторы. Дзеля гэтага грамадзяне павінны насіць маскі, але могуць таксама засланяцца шалікам ці хустай. Пакупнікі абавязаныя насіць аднаразовыя пластыкавыя пальчаткі, якіх на жаль, зараз больш па вуліцах (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF