Ніва № 16 (3336), 19 красавіка 2020 г.

Адказнасць у час Вялікадня

Яўген ВАПА

Вось і дажылі мы да велікоднага перыяду. Каталіцкія святы Уваскрэсення Гасподняга за намі, праваслаўных чакаем. Тыдзень розніцы ў гэтым годзе паміж абедзвюма канфесіямі на фоне пандэміі каранавіруса нясуць з сабою ўзаемасуцішэнне і звычайную пакору перад нябачным ворагам. Суцішэнне і малітва — неад’емныя часткі посту, але, здаецца, у такой сітуацыі ахопліваюць яны значна шырэйшыя кругі грамадства. Не без значэння тут усе адміністрацыйныя абмежаванні, уведзеныя польскім урадам дзеля бяспекі грамадзян усёй краіны. Вялікія фінансавыя кары памерамі ў тысячы злотых за парушэнне рэгламенту самакаранціну дастаткова ахалоджваюць найбольш гарачыя галовы ў цёплыя красавіцкія дні. А тут вясна набрыняла жыватворнымі сокамі, гатовая ўспыхнуць у любую гадзіну дня і ночы. Прывыклае апошнімі гадамі грамадства да бестурботнасці і аніякага абмежавання сваіх грамадзянскіх правоў з вялікім зразуменнем падышло да заклікаў лекараў і перасцерагання накінутых забарон. Ці вытрымае яно далей у самадысцыпліне бліжэйшымі тыднямі — пажывем, пабачым. Аднак кожны добра бачыць, што дзеецца зараз у іншых краінах. Становішча ў Злучаных Штатах Амерыкі напэўна ёсць рэальнай перасцярогай перад безадказнымі паводзінамі. А з якімі псіхічнымі і прафесійнымі выклікамі прыходзіцца змагацца тым, хто на першай лініі барацьбы з нябачным ворагам. Мусім таксама памятаць і пра тых, хто сваёй штодзённай працай забяспечвае лагістычнае функцыянаванне дзяржавы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF