Ніва № 16 (3336), 19 красавіка 2020 г.

Голад ці хвароба

Віктар САЗОНАЎ

Усе, хто піша, хочуць, каб іх прачыталі. І гэта не важна, што напісанае — вершы, проза, інфармацыйны артыкул ці фельетон. Жаданне, каб твой матэрыял дайшоў да чытача, ёсць натуральным жаданнем. А далей ужо нюансы. Некаму трэба як найбольшая колькасць чытачоў, бо тады на яго рэсурс будуць даваць рэкламу і плаціць грошы. Другому проста славы хочацца. Іншых цікавіць не столькі колькасць, колькі канкрэтная мэтавая група, якая часамі ў адрозненні ад бяздзейнай колькасці можа на нешта паўплываць і нешта вырашыць.

Ёсць нават цэлыя кнігі, вялікія раманы, якія пісаліся ўсяго толькі для аднаго чытача. Пасля некаторыя з іх сталі агульнавядомымі бестселерамі, але на пачатку былі напісаныя для таго чытача, які можа нешта вырашыць і паўплываць на сітуацыю. А бывала аўтар пісаў у стол, нікому не паказваў сваіх твораў па вялікай сціпласці сваёй, ці з бязмернай гордасці, але ўсё адно спадзяваўся, што некалі іх нехта знойдзе і яны ўсё ж дойдуць да свайго ўдзячнага адрасата.

У кожным выпадку, чытач патрэбны, хоць адзін. Ну а зараз чытач скіраваны на навіны, звязаныя з новым вірусам, які трымае ў страху ўсю планету. Таму не абмінеш гэтай тэмы. Тым больш, што яна патрабуе ўсё новых і новых тлумачэнняў і разаблачэнняў, асабліва ў нас.

У Еўропе і Амерыцы безліч людзей на каранціне. Жыццёвы лад грамадства змяніўся рэзка і непазнавальна. Ды што там гаварыць, фоты сваіх любімых коцікаў сталі выстаўляць у сеціве ў разы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF