Ніва № 15 (3335), 12 красавіка 2020 г.

Чаромха

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Некалькі тыдняў таму быў я ў Чаромсе пабачыць тамашні чыгуначны вакзал пасля перабудовы. Зараз няма магчымасці падавацца ў падарожжа, таму вярнуся ў Чаромху віртуальна, заглядаючы крышку ў яе мінулае. А мінулае кароткае, гісторыя ўзбуйнення мясцовасці пачынаецца нядаўна, па сутнасці ў пачатку ХХ стагоддзя. Мова тут не пра вёску Чаромху, толькі пра чыгуначны пасёлак...

Чаромха распаложана на тэрыторыі гістарычнай Берасцейскай зямлі. З XVI стагоддзя захавалася згадка пра Палавецкую воласць, да якой належалі суседнія з сучаснай Чаромхай вёскі — Ставішча і Полаўцы, якія цяпер у Чаромхаўскай гміне, ды Пяшчатка, Хлявішча і Сухадол, якія зараз на тэрыторыі Беларусі. Палавецкая ад Полаўцаў, а Полаўцы — ад полаўцаў таксама. А полаўцы, цюркскі народ, прывандравалі-прыкачавалі на нашы землі ў канцы першага тысячагоддзя з далёкага Алтая. Сёння па іх асталася назва мясцовасці ды гістарычны ўспамін.

У 1873 годзе адкрываецца рух на чыгуначнай Берасцейска-Граеўскай лініі, а ў 1906 годзе з’яўляецца ў Чаромсе другая чыгуначная лінія — з Седльцаў цераз Ваўкавыск і Ліду ў Полацк. Чаромха становіцца чыгуначным вузлом. Станцыя займае назву ад адлеглай за тры кіламетры вёскі Чаромха. Вакол чыгуначнага вузла пачынаюць расці жыллёвыя будынкі для чыгуначнікаў. Былі пабудаваны і аб’екты чыгуначнай інфраструктуры — вакзал, паравознае дэпо, вадакачка. Школа ў Чаромсе пачала дзейнасць толькі ў міжваенны перыяд, у 1926 годзе.

Складана (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF