Ніва № 15 (3335), 12 красавіка 2020 г.

Мера аўтарскай думкі

Тамара ЛАЎРАНЧУК

З Камянецкім раёнам, у прыватнасці з вёскамі Кругель і Бабічы, Алеся Разанава нечакана звязаў лёс, калі ён, выдатнік і гордасць факультэта беларускай мовы і літаратуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў Мінску, адным з першых падпісаў зварот да кіраўніцтва рэспублікі з просьбай дазволіць выкладанне на беларускім аддзяленні філфака ўсіх прадметаў па-беларуску. За гэта атрымаў кляймо антысаветчыка і быў выключаны з універсітэта.

За дапамогай ён звярнуўся да Максіма Танка, які ў той час займаў высокія пасады (член Цэнтральнага Камітэта Камуністычнай партыі Беларусі, старшыня Вярхоўнага Савета БССР, старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі).

Так Алесь Разанаў стаў студэнтам Брэсцкага педагагічнага інстытута. „Прыезд Разанава ў Брэст быў апярэджаны тэлефонным званком Максіма Танка, які даручыў мне падтрымаць выгнанніка, дапамагчы ўвайсці ў новы калектыў і растлумачыць кіраўніцтву інстытута, што ёсць дамоўленасць з адпаведнымі рэспубліканскімі інстанцыямі. Па натуры ён аказаўся не бунтаром, а думаннікам, праўда, творчым, таму незалежным” (Уладзімір Калеснік).

Пасля заканчэння вучобы ў 1970 годзе Разанаў быў накіраваны на працу ў Кругельскую сярэднюю школу Камянецкага раёна. Стварыўшы тут літаратурны гурток, захапіў вучняў беларускай паэзіяй настолькі, што дзеці пачалі пісаць вершы. Дагэтуль помняцца старонкі раённай газеты, прысвечаныя пробам пяра гурткоўцаў-выхаванцаў Аляксандра Сцяпанавіча (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF