Ніва № 15 (3335), 12 красавіка 2020 г.

Вучні добра справіліся з конкурснымі задачамі

Аляксей МАРОЗ

Частка вучняў працавала з тэстамі амаль да канца прызначанага на конкурс часу, але многія раней справіліся з задачамі апошняга этапу Ваяводскага конкурсу па беларускай мове для вучняў падставовых школ. Праходзіў ён 4 сакавіка ў актавай зале Комплексу школ з дадатковым вывучэннем беларускай мовы ў Гайнаўцы. Да ваяводскіх спаборніцтваў конкурсу прыступілі 24 вучні пачатковых школ Беласточчыны. Ажно 16 з іх здабылі званне лаўрэата, а апошнія сталі фіналістамі. Настаўнікі, рыхтуючы да конкурсу, намагаюцца зацікавіць сваіх вучняў беларускай літаратурай, мовай і традыцыямі. Прадметны конкурс па беларускай мове дае вучням магчымасць спраўдзіць веды і ўмеласці, якія здабылі на ўроках роднай мовы і пазаўрочных занятках, а званне лаўрэата прадметнага конкурсу адкрывае ім уступ у выбраную сярэднюю школу.

— Са школьнага этапу конкурсу, у якім прыняло ўдзел больш за сто асоб, да раённых аглядаў былі кваліфікаваны каля пяцідзесяці вучняў. Да апошняга этапу конкурсу было закваліфікаваных 26 асоб, але канчаткова прыступілі да яго 24 вучні, — паведаміў настаўнік беларускай мовы ў Гайнаўскім белліцэі Ян Карчэўскі і заадно каардынатар Ваяводскага конкурсу па беларускай мове ды старшыня конкурснай камісіі.

Выходзячы з актавай залы белліцэя вучні падыходзілі да сваіх настаўнікаў беларускай мовы або бацькоў, якія прывезлі іх у Гайнаўку, і дзяліліся ўражаннямі ад конкурсу. Перад апошнім этапам конкурсу (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF