Ніва № 15 (3335), 12 красавіка 2020 г.

Зачараваны Бібліяй. Песня песняў Марка Шагала

Лявон КАРПОВІЧ

„Ад юнацтва прыцягвала мяне Біблія. Мне заўсёды здавалася і да гэтага часу здаецца, што яна самая вялікая крыніца паэзіі ўсіх часоў. Біблія падобная на рэзананс прыроды, і гэтую таямніцу я спрабаваў перадаць... але я не чытаў Біблію, я яе сніў”, — казаў Шагал. І працягваў: „Біблія — самы вялікі ў свеце твор мастацтва. Біблія ўтрымлівае ў сабе высокі ідэал быцця чалавека на планеце Зямля”; „калі б людзі больш уважліва чыталі прарокаў, яны там маглі б знайсці адказы на самыя розныя пытанні быцця, аж да атаясамлення светабудовы з любоўю: «Без любові наш свет — крок за крокам — будзе набліжацца да канца»”. Гэта зачараванне Бібліяй Марк Шагал здолеў перадаць у сваіх творах.

Песня песняў складаецца з 1250 габрэйскіх слоў, усяго з 1250 слоў, але духмяных каханнем. Гэта паэма дыхае каханнем. Дыхаюць каханнем і карціны Шагала з цыклу „Песня песняў”.

Песня Песняў І. Вечар. Увечары нявеста шукае сваё каханне на вуліцах Іерусаліма.

„Няхай вусны яго мяне пацалуюць! Бо лепшыя за віно твае ласкі” (Песня 1:2).

Песня Песняў І. Марк Шагал (7 ліпеня 1887 г., Лёзна, Беларусь — 28 сакавіка 1985 г., Сен-Поль-дэ-Ванс, Францыя). Ніца. Нацыянальны музей Марка Шагала, Біблейскае пасланне, (Францыя). Марка пошты Грэнады, выдадзеная ў 1986 годзе

Што зашыфраваў Марк Шагал у сваіх палотнах? Напэўна кожны ўбачыць нешта сваё. Кажуць, што дзеці бачаць на гэтых карцінах (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF