Ніва № 15 (3335), 12 красавіка 2020 г.

От зараза!

Міра ЛУКША

Каранавірус спаралізаваў увесь свет у пару тыдняў.

На свеце ёсць вірус, што забівае 8 500 дзяцей у дзень, які называецца голад. Ёсць лякарства на яго — ежа. Але пра гэта мала хто гаворыць. Багаты «заходні» свет душыцца ад спажывы і не ведае, на якую раскошу выдаць наедак, апантаны прагай лупіць зямлю, жэрці і пра..раць усё што не ў змозе абараніцца перад экспансіяй яго і яго грошай. Краса, культура можа абараніць свет, казаў Дастаеўскі. Але і тая прыгажосць знявечаная, перакручаная нават у выглядзе лупатых персон, зробленых паводле капылу аднаго доктара ад «эстэтычнай» хірургіі. І тыя дактары атрымліваюць проста неверагодныя грошы, без параўнання са звычайнымі медыкамі, якія сёння мруць разам з заражанымі каранавірусам людзьмі рознай нацыянальнасці, расы, полу і статусу.

Кашляеш, маеш павышаную тэмпературу цела, дрэнна сябе адчуваеш і разважаеш у страху, ці гэта «звычайны» грып, ці ёсць у цябе каранавірус SARS-CoV-2 і COVID-19? Вось якая розніца паміж вірусамі і гэтымі двума захворваннямі. Каранавірусная інфекцыя з Кітая — афіцыйная назва гэтага захворвання — COVID-19 — часам параўноўваецца з грыпам, таму што выклікае падобныя сімптомы. Аднак абедзве інфекцыі выклікаюць зусім розныя вірусы. Абодва вірусы маюць падобную форму і атакуюць эпітэлій дыхальных шляхоў. Вірус грыпу і каранавірус SARS-CoV-2 — гэта сферычныя вірусы, якія ўтрымліваюць адзін ланцужок рыбануклеінавай кіслаты (РНК). Абодва маюць рэцэптары, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF