Ніва № 15 (3335), 12 красавіка 2020 г.

Самы цудоўны ўспамін: зала 308 поўная радасці, смеху, цікавай гутаркі...

Ганна КАНДРАЦЮК

Альжбета Рудкоўская — нарадзілася ў БельскуПадляшскім, там закончыла ПШ № 4 і ІІІ Агульнаадукацыйны ліцэй. Штудзіравала на факультэтах рускай і беларускай моў Беластоцкага ўніверсітэта. Працавала ў Гімназіі № 7 і НШ свсв. Кірылы і Мяфодзія ў Беластоку. Зараз працуе ў Х Агульнаадукацыйным ліцэі ў Беластоку, дзе выкладае рускую мову. Сваім вучням заўсёды кажа: «Школа — гэта вы!»

— Чаму Вы сталі настаўнікам беларускай мовы?

— Першапачаткова я была накіравана на рускую мову, але жыццё піша свой сцэнарый і цешыць мяне, што я трынаццаць гадоў магла быць настаўніцай беларускай мовы.

— Хто для Вас ідэал настаўніка роднай мовы?

— Пра адзін ідэал цяжка сказаць. Вельмі шаную настаўнікаў з Бельска, Гайнаўкі, Нарвы, Беластока.

— Ці супрацоўнічаеце з настаўнікамі беларускай мовы ў іншых школах? Калі так, назавіце сваіх сяброў.

— Думаю, што супрацоўніцтва ў нашым асяроддзі вельмі важнае і я была ў кантакце перш за ўсё з Іалантай Грыгарук, Іааннай Марко, Алінай Ваўранюк.

— Якія арганізацыі і ўстановы, паводле Вас, найбольш дапамагаюць?

— Вельмі добра ўспамінаю супрацоўніцтва з Аб’яднаннем АБ-БА.

— Ці ведзяце ў школе беларускія праекты для сваіх вучняў? Калі так, назавіце іх.

— Магу назваць некаторыя. На маю думку самыя цікавыя праекты гэта Калядныя вечары, Шчодрыя вечары, Сямейныя пікнікі, Конкурс чытання (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF