Ніва № 15 (3335), 12 красавіка 2020 г.

Вірус і грошы

Яўген ВАПА

Жыццё ў перыяд каранавіруса прыносіць выклікі для ўсіх галін жыцця. На жаль, большасць з іх нясуць пасланцы дрэнных навін. Няйначай маюцца справы і з гаспадаркай. Тут маем проста лавіннае падзенне валавога ўнутранага прадукту ў кожнай краіне, а таксама маланкавы рост беспрацоўя. Кожная дзяржава стараецца прыняць свае антыкрызісныя шчыты, каб не пазбавіць з дня на дзень людзей працы і заробкаў. Менавіта гэтага найбольш проста баяцца звычайна грамадзяне любой краіны. Вядома, што бюджэтны дэфіцыт будзе несці за сабою ўсе магчымыя ашчаднасці ў дзяржаўным фінансаванні. Кошты вайны з каранавірусам будзем адчуваць не толькі ў гэтым годзе, але і ў наступных. Пры канцы сакавіка ў рэдакцыю „Нівы” пазваніў журналіст з альштынскай прэсы з запытаннем, ці на польска-беларускіх пагранпераходах стаяць аграмадныя чэргі беларускіх грамадзян жадаючых вярнуцца ў Беларусь. Пабачыўшы тое, што дзеялася на польска-ўкраінскай мяжы на пешаходных прапускных пунктах, можна было толькі схапіцца за галаву. Дзясяткі тысяч украінцаў захацелі вярнуцца на Украіну перад тэрмінам закрыцця мяжы, аб’яўленым украінскім прэзідэнтам. З даных украінскага пасольства ў Варшаве даведваемся, што звыш ста тысяч украінцаў вярнулася на радзіму. У адзін толькі дзень 27 сакавіка мяжу перасякло 22,5 тысячы эмігрантаў з Польшчы. У сувязі з так маштабным вяртаннем украінскія ўлады адмовіліся ад поўнага перакрыцця мяжы, даючы шанц на невялікі пасажырскі рух. Нагадаю, што ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF