Ніва № 15 (3335), 12 красавіка 2020 г.

Дзеці чакалі свята

Міхал МІНЦЭВІЧ

Пра даўнейшую падрыхтоўку да Вялікадня ў Крывой і цяперашнюю ў Орлі — размова з Яўгеніяй ТХАЖЭЎСКАЙ, у дзявоцтве Станіславюк з Крывой, 1949 года нараджэння, зараз пенсіянеркай, у 20062014 гадах солтысам Орлі.

— Ці бацькі загадвалі ісці ў царкву?

— Бацькі не прымушалі хадзіць у царкву, але калі яны ішлі, то і мы ўсе таксама. Да спавядання ішлі перад Пасхай у шчытоўскую царкву, 7 красавіка, на Благавешчанне; Вялікдзень мала калі бывае раней. Калісь мама заўсёды пад Благавешчанне пякла буславу лапу. Бо гэта такое свята, калі прылятае бусел і на Благавешчанне мусіць знесці яйка. Гаварылі, што Благавешчанне было важнейшым святам чым Пасха.

Што рыхтавалі на стол? Былі драўляныя капанькі; зараз усё ў місках. Калісь капанька меншая, большая, дзежка на хлеб. Калі я выйшла замуж і прыйшла ў Орлю, то яшчэ пякла тыя буславы лапы. І мужава бабуля таксама пякла. Пяклі з сырам і з макам. Хлебная печ была на восем блях.

Дзеці чакалі таго Благавешчання. А пад Пасху ўжо менш пяклі кандытарскіх. Мама пякла і мазурку, кожную з іншага цеста. Бісквітны пірог быў невялікі, а мазурка была на цэлую бляху, пісалі „Хрыстос васкрос”. У пірог давалі разынкі, яны калісь былі. Тварожнікі таксама пяклі, але больш пад Руздво.

Макаўнікі? Мак сеялі, па мяшку збіралі маку. Як пойдзем, то нарвём дзесяць мяшкоў макавак; найбольш сеялі на бураках. Калі прыйшла сюды, у Орлю, то можна было сеяць, а пасля нельга; трэба (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF