Ніва № 14 (3334), 5 красавіка 2020 г.

Архангел Гаўрыіл

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Санітарныя абмежаванні прытармазілі шмат руху не толькі ў нашай краіне. Вось і мне няма як адправіцца ў нейкае рэальнае падарожжа па нашым старонні, таму падамся ў падарожжа віртуальнае, у вельмі сівую даўніну ды за трыдзевяць зямель. Да вытокаў нашай цывілізацыі, у Месапатамію. Паводле Бібліі 5266 гадоў таму вядомую тады зямлю заліў сусветны патоп...

Калі Ною споўнілася шэсцьсот гадоў, даведаўся ён пра надыходзячы сусветны патоп. Прыступіў ён да будовы каўчэга трысталокцевай даўжыні і пяцідзясяцілокцевай шырыні, у тры паверхі, падзеленыя на мноства келій. Ці такое штосьці было яму пад сілу? Некаторыя тэалагічныя легенды паведамляюць, што ў Ноя, для рэалізацыі такога аграмаднага праекта, пераўвасобіўся архангел Гаўрыіл...

Наша традыцыйнае рэлігійнае навучанне паведамляе нас, што архангел Гаўрыіл быў галоўным персанажам Благавешчання. Акурат мінула каталіцкае Звеставанне, набліжаецца праваслаўнае Дабравешчанне, таму і нагода пазнаёміцца з гэтай неардынарнай постаццю.

Архангел Гаўрыіл згадваецца ў восьмым і дзявятым раздзелах старазапаветнай біблейскай кнігі Данііла, дзе ён тлумачыць прароку пабачаны сон і паведамляе пра час трывання палону. У дзясятым раздзеле: „Узнёс я свой зрок і пабачыў мужа ў ільняной вопратцы перавязанай залатым поясам. Яго цела было як ювелірны камень, яго твар зіхацеў як маланка, а вочы ззялі агнём. Ягоныя рукі і ногі блішчэлі як паліраваная бронза, а ягоны голас быў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF