Ніва № 14 (3334), 5 красавіка 2020 г.

Супраць заразы — чысціня і... магія (2)

Агата АРЛЯНСКАЯ

Найбольшыя заразы вядомай нам гісторыі чалавецтва: Афіны — 430 г. да н.э. Чума Юстыніяна — 641 г. Чорная смерць — 1347 г. Мексіка — каля 1500-1600 г. Міланская чума — 1629 г. Вялікая зараза ў Лондане — 1665-1666 гг. Сапраўдная воспа — XVIII ст. Халера — XIX ст. Кітайская чума — 1855 г. Іспанка — 1918-1919 гг. Эбала — 1994-2007гг. Як гэта магчыма, што старажытныя цывілізацыі маглі ўсцерагчыся ад заразы? Старажытныя народы — шумеры, вавілонцы, егіпцяне стваралі гарады большыя і больш людныя чым сярэдневяковыя. Таму не церабілі народы эпідэміі, а паасобныя вогнішчы заразы хутка гаслі. Яны ж не ведалі пра існаванне вірусаў і бактэрый, не мелі сульфаніламідаў ці тым больш антыбіётыкаў. А мелі штосьці, у што не павіны былі верыць у сярэднявеччы...

«Егіпцяне — найздаравейшыя з людзей!» — пісаў каля 450 года да нашай эры Герадот з Галікарнасу, якога лічаць найлепшым і найбольш сумленным гісторыкам старажытнасці. Што цікава, пяць стагоддзяў пасля рымскі гісторык і пісьменнік Пліній палічыў Егіпет «айчынай усіх хвароб». Што змянілася праз паўтары тысячы гадоў? У час Герадота егіпцяне трымаліся сваіх вераванняў і звычаяў перанятых ад вавілонцаў. Іхняя рэлігія наказвала рытуальныя купанні — усе яны абавязкова мыліся кожны дзень раніцай, у поўдзень і ўвечары, а таксама перад кожным спажываннем ежы. Скуру ачышчалі лугам, часта таксама ставілі сабе клізму, каб ачысціць «меты», значыць, унутраныя (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF