Ніва № 14 (3334), 5 красавіка 2020 г.

Адукацыя бельскіх белліцэістаў па за школай і іх ранейшыя поспехі

Аляксей МАРОЗ

Зараз будынак ІІ Агульнаадукацыйнага ліцэя з беларускай мовай навучання імя Браніслава Тарашкевіча ў Бельску-Падляшскім пустуе, так як і ўсе пачатковыя і сярэднія школы ды вышэйшыя навучальныя ўстановы ў Польшчы. Аднак вучні працуюць дома па матэрыялах, якія рэкамендавалі ім настаўнікі на сайце школы. Вядзецца дыстанцыйнае навучанне бельскіх белліцэістаў з выкарыстаннем інтэрнэтнай адукацыйнай платформы. Раней белліцэісты дабіліся многіх поспехаў на прадметных конкурсах і алімпіядах. Са спыненнем стацыянарнага навучання ў школах агульнапольскія адукацыйныя спаборніцтвы найчасцей закончыліся на акруговых элімінацыях. Бельскія белліцэісты, як і астатнія вучні сярэдніх школ, якія былі кваліфікаваны на цэнтральныя элімінацыі алімпіяд, а тыя не адбыліся, сталі іх фіналістамі.

У час пандэміі каранавіруса, каб абмежаваць яго распаўсюджанне, Міністэрства адукацыі 12 сакавіка спыніла заняткі ў школах. Згодна з міністэрскім указаннем з 16 сакавіка вучні займаюцца дома. Вучням, бацькам і староннім асобам забаронена заходзіць у школьныя будынкі. Калі я 23 сакавіка патэлефанаваў дырэктару Бельскага белліцэя Андрэю Сцепанюку, у школе адбывалася падрыхтоўка да дыстанцыйнага навучання з выкарыстаннем інтэрнэтнай адукацыйнай платформы, каб настаўнікі маглі таксама непасрэдна праводзіць заняткі з вучнямі перад камп’ютарамі. Гэта асабліва важнае ў выпадку вучняў трэціх класаў, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF