Ніва № 14 (3334), 5 красавіка 2020 г.

Адказваючыся ад бацькоўскай мовы, адказваешся ад сваіх бацькоў

Уршуля ШУБЗДА

12 кастрычніка 2019 года свет пабачыла кніга «Мова проста» аўтарства віцэ-старасты Сакольскага павета Юркі Беламызага і Альжбеты Вярбіцкай-Пятроўскай. Прэзентацыя прайшла ў Гарадской управе ў Дуброве-Беластоцкай, дзе прысутнічалі прадстаўнікі ўлад Дуброўскай гміны і Сакольскага павета. У публікацыі змешчаны словы ад рэдактараў, гісторыя гміны Дуброва-Беластоцкая, гісторыя каталіцкага касцёла і праваслаўнай царквы. Можна тут таксама знайсці выказванні прадстаўнікоў мясцовай улады наконт «простай мовы». Другая частка публікацыі змяшчае спісаныя размовы з жыхарамі гміны на «мове простай». На вокладцы кнігі надрукаваны фрагменты рэцэнзіі навукоўцаў. З просьбай ацаніць публікацыю «Ніва» звярнулася да найбольшага аўтарытэта сярод мовазнаўцаў, якія займаліся дыялекталогіяй на польска-беларуска-ўкраінскім памежжы, прафесара Міхала Кандрацюка.

— Як Вы, спадар прафесар, ацэньваеце кніжку з навуковага пункту гледжання?

— Ідэя збіраць простую мову — добрая ідэя, а спосаб яе рэалізацыі можа атрымацца па-рознаму. Паколькі ніхто з рэцэнзентаў асабліва не вёў даследаванняў Беласточчыны дык яны не маглі фактычна добра ацаніць, бо яны самі не былі на гэтай тэрыторыі. Лёгка можна гэта праверыць на прыкладзе «Атласа ўсходнеславянскіх гаворак Беласточчыны», які выйшаў ужо ў дзесяці тамах. Калі б мы хацелі дакладна вызначыць, якія прыклады добрыя, трэба было б параўнаць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF