Ніва № 14 (3334), 5 красавіка 2020 г.

Усе дзеці ў нас вывучаюць беларускую мову!

Ганна КАНДРАЦЮК

Уршуля Шубзда — нарадзілася ў Старой Хадароўцы. Закончыла Ліцэй імя блаславёнага ксяндза Ежы Папялушкі ў Сухаволі, а ў 2015 годзе — беларускую філалогію на Універсітэце ў Беластоку. Працуе журналісткай „Нівы” і Беларускага Радыё Рацыя. З 2018 года працуе таксама настаўніцай беларускай мовы ў Непублічнай пачатковай школе ў Залуках.

— Чаму Вы сталі настаўнікам беларускай мовы?

— Выпадкова:-) Але заўсёды зайздросціла настаўнікам беларускай мовы таго, што могуць рэальна паўплываць на ўзровень ведання роднай мовы і культуры маладымі людзьмі.

— Хто для Вас ідэал настаўніка роднай мовы?

— Можа не ідэалам, але захапляюся дакладнасцю Валі Бабулевіч, крэатыўнасцю Аліны Ваўранюк, энергіяй Асі Марко ці спакоем Янкі Карчэўскага. Кожны настаўнік беларускай мовы мае напэўна свае дыдактычныя „жамчужыны”, што дапамагаюць у вывучэнні роднай мовы. На самой справе настаўнік беларускай мовы, гэта цяжкая прафесія — не так даўно я гэта зразумела.

— Ці супрацоўнічаеце з настаўнікамі беларускай мовы ў іншых школах? Калі так, назавіце сваіх сяброў.

— Я працую настаўніцай усяго паўтара года. Таму ў так кароткім часе не паспела яшчэ наладзіць шчыльнейшага супрацоўніцтва з іншымі школамі. Аднак нашы вучні ахвотна прынялі запрашэнне на „Беларускую дыктоўку”, якую ладзіць Іаанна Марко з НПШ імя Кірылы і Мяфодзія ў Беластоку.

— Якія арганізацыі і ўстановы, паводле Вас, найбольш (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF