Ніва № 14 (3334), 5 красавіка 2020 г.

Нашае і важнае

Яўген ВАПА

Жыццё ў час заразы моцна скарэктавала нашы штодзённыя справы і дзеянні. Не інакш адбылося з адзначэннем Акту 25 Сакавіка — 102 гадавіны з дня абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. На Беласточчыне традыцыя адзначэння 25 Сакавіка існуе безупынна з паловы 1980-х гадоў, але зараз яна сутыкнулася з зусім незвычайнымі выклікамі. Звычайна мы заранёў мелі падрыхтаваную праграму і лагістычнае забеспячэнне мерапрыемства і нашых гасцей-выканаўцаў. У гэтым годзе на нашых святкаваннях меў выступіць знакаміты мінскі фольк-рок калектыў «Тутэйшая шляхта», слава якога вядомая далёка па за межамі Беларусі. Успышка каранавіруса збіла нашы планы і мы яшчэ да афіцыйных урадавых забарон аднагалосна вырашылі, што не можам рызыкаваць здароўем людзей з Беласточчыны і гасцей з Беларусі. Тады з’явіўся варыянт, які прадугледжваў перанесці святкаванні менавіта ў прамы эфір Беларускага Радыё Рацыя, дзе гасцямі мелі быць па гістарычнай дзялянцы Алесь Бяляцкі, а з канцэртам у радыйнай студыі меў выступіць Эдуард Акулін. Адбыліся тэхнічныя падрыхтоўкі і... пачала абавязваць забарона ўезду чужаземцаў у Польшчу. Потым адпадалі і іншыя варыянты ў сувязі з абвастрэннем эпідэміялагічнага рэжыму, які дазваляе прабываць разам толькі дзвюм асобам, у тым ліку планаванае намі ўскладанне кветак на магілах беларускіх дзеячаў родам з Беласточчыны. Аднак фармат святкаванняў, дзякуючы Радыё Рацыя, аказаўся рэальным. Спецыяльная святочная музыка ўвесь дзень, жывы эфір, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF