Ніва № 14 (3334), 5 красавіка 2020 г.

Няма больш памылковага

Міраслаў ГРЫКА

Нічога страшнага, калі хтосьці проста балбоча глупствы! Горш, калі ён робіць гэтак жа па-дурному, як кажа.

Даволі легкадумнымі і, безумоўна, жартаўлівымі былі парады прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі, які пасля няўдалых для Беларусі гульняў у Пхеньяне рэкамендаваў спартсменам сваёй краіны падбадзёрыцца сальцам з чорным хлябцом. Такое меню мела б прывесці да поспеху і да залатых медалёў. О, спартыўны эксперт! Увесь свет задрыжаў ад яго слоў... Прабачце, заіржаў ад захаплення. Але нікому не было да смеху, калі высветлілася, што прэзідэнту падабаецца роля эксперта ў кожнай сферы. Таксама эпідэміялагічнай. Яшчэ некалькі гадоў таму Аляксандр Лукашэнка змагаўся з п’янствам, зачыняў крамы са спіртнымі напоямі, абцяжарваў грамадзянам пакупкі высопрацэнтнага алкаголю і па праве сцвярджаў, што з за яго злоўжывання чалавечая галава робіцца пустая. Толькі няправільна за гэта ўзяўся. Але гэта ўжо іншая гісторыя. Сёння, у эпоху інфекцыйнай пандэміі, прэзідэнт звяртаецца да сваіх суайчыннікаў, каб пілі гарэлку як мага часцей, закусвалі яе салам, а лішак градусаў і халестэрыну выпацець у лазні. Паводле яго слоў, гэта лепшы спосаб барацьбы з вельмі заразным каранавірусам.

На жаль, прэзідэнт і гаворыць, і робіць гэта так, як быццам яго галава была парожняя. Каранцінны лад жыцця, якому практычна падвергліся ўсе краіны свету, на Беларусь, відавочна, не распаўсюджваецца. Гэта асабістае рашэнне прэзідэнта Лукашэнкі. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF