Ніва № 14 (3334), 5 красавіка 2020 г.

Каранавірус і адказнасць

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Пандэмія каранавіруса ламае жыццё свету і звыклы ўклад на нашых вачах. Смяротная катастрофа ў такіх краінах як Італія і Іспанія, наступ пошасці па ўсёй Еўропе не могуць пакідаць абыякавым нікога, хто хоць крыху можа думаць і спачуваць іншым. Людзей усё больш ахоплівае страх перад неадхільным наступам мору, які надзвычай цяжка спыніць. Страх за сваё жыццё, за жыццё сваіх блізкіх, асабліва старэйшага пакалення. Страх і перад наступнасцю. Сітуацыя тым больш жахлівая, што ніхто дагэтуль не ведае сапраўднай прыроды гэтага COVID-19. Ніхто не ведае, якія генетычныя наступствы ён выкліча ў арганізмах тых, хто ім заразіўся і нібыта вылечыўся.

У Італіі і Іспаніі колькасць захварэўшых дасягнула такой велічыні, што хворых, якіх тысячамі прывозяць у шпіталі, сартуюць нібы бульбу — на тых, каго яшчэ ёсць шанц уратаваць і на тых, каго проста пакідаюць паміраць. Менавіта такі дзеяслоў „сартаваць” гучыць у выпусках навін! І гэта новая рэальнасць, забытая насельніцтвам планеты з часу Другой сусветнай вайны. На вайне нават прасцей — там пераважна зразумела, дзе вораг, а дзе свае, дзе фронт, а дзе няма баявых дзеянняў. Дзе трэба ісці ў бой, а дзе можна перадыхнуць. А тут невядома — калі, дзе і з кім можа прыйсці гэты смяротны вірус.

Сярод розных ацэнак і называння прычын узнікнення і распаўсюду па ўсім свеце смяротна небяспечнай хваробы дастаткова многа як звышнатуральных, так і канспіралагічных версій, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF