Ніва № 14 (3334), 5 красавіка 2020 г.

Беласточчына Туронкаў

Міхась АНДРАСЮК

Гайнаўка. З Гайнаўкі ў Трыпуці кіламетраў семдзесят. На шляху Бельск-Падляшскі — Юхнавец-Дольны — Тураснь-Касцельна. А яшчэ шмат вёсак і вёсачак. І паваротаў — налева, направа. Як у жыцці, калі ты не аматар хадзіць наўпрасткі, эканоміць хвіліны і свае — адбітыя ў часапрасторы — сляды.

На выездзе з Гайнаўкі тырчаць у неба каміны хімічнай фабрыкі. Дарэчы, ёсць у яе свая афіцыйная назва, не першая ўжо, паколькі мянялася колькі разоў. У 1921 годзе была гэта „Fabryka — Spółka Akcyjna w Hajnówce”, у 1939-1941 гадах, за савецкай уладай — „Гайновский химический комбинат”. А летам 1941 года прыйшлі немцы і „комбинат” перайменавалі ў „Chemische Fabrik in Hajnowka”. Пасля вайны фабрыка стала называцца „Zakłady Suchej Destylacji Drewna w Hajnówce”, крыху пазней — „Hajnowskie Przedsiębiorstwo Suchej Destylacji Drewna”. І апошняя назва, пасля прыватызацыі ў 1996 годзе гэта „Gryfskand” Sp. z.o.o Zakład Produkcyjny Węgli Aktywnych”. А вось прысвоеная народам мянушка „хімічная” застаецца і кожнаму тут яна зразумелая.

Да гайнаўскай „хімічнай” вярнуся крыху пазней. Цяпер мне трэба ў Трыпуці. Жвава падыхвае матор і аўто бяжыць на смычы GPS-прыёмніка. Бяжыць пад наглядам нябачных спадарожнікаў, намечанымі раней дарожкамі. Няўжо ўсё яно так? І наш шлях таксама назначаны загадзя, ды нехта трымае вока на ім?

Кажам Трыпуці і — міжвольна — думаем Туронак. Юрый, канешне. І не дзіва. Знакаміты гісторык, даследчык (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF