Ніва № 13 (3333), 29 сакавіка 2020 г.
Не за гараміАляксандр ВЯРБІЦКІЯшчэ перад настаннем цяперашняга калапсу ўзяў я наўгад з бібліятэкі аўтабіяграфічную кніжку кітайскай пісьменніцы Хань Суінь. 1949 год, у Кітаі грамадзянская вайна. Аўтарка, адукаваная ў Кітаі і Вялікабрытаніі лекарка, прылятае аэрапланам з падкаланіяльнага брытанцам Гангконга ў кітайскую глыбінку, у горад Чунцін, у правінцыі Сычуань. У Чунціне, што на галоўнай кітайскай рацэ Янцзы, жыве ейная сям’я. З адлеглага ў дваццаць кіламетраў ад горада аэрадрома прыязджае яна на аўтобусе на набярэжны прыпынак. Апускаецца па прыступках у напрамку жылля радні: „Па прыступках паднімаюцца нечужыя мне людзі. Не шустрыя кантонцы з лёгкімі касцякамі і светлымі тварамі, толькі панурыя, праціўныя людзі на цяжкіх мужыцкіх нагах, аплеценых вялікімі вянознымі вузламі. Мужчыны і жанчыны, усе праціўныя і ўбогія. Амаль кожны з нейкім цялесным уронам: заечай губой, без пальца, дэфармаванай грудной клеткай, а на аголеных плячах круглыя незажытыя гузы ад бамбукавых каромыслаў. Бачу тое, што гадамі раней бачыла — на голых нагах саламяныя сандалі, запалыя грудзі, грузы. Адзін валачэ дровы, іншы драўняны вугаль, за ім мужчына з двума вёдрамі экскрэментаў, за ім мужчына з дзвюма каробкамі абселых мухамі груш, мужчына з грузам солі, мужчына з чырвонымі, парэзанымі ў сакавітыя клінкі гарбузамі. І зноў груз экскрэментаў, і мужчына з двума вёдрамі расхлюпванай па прыступках вады. Уверх і ўніз ідуць яны, адзін за другім, у бесканечнай працэсіі, пакуль (...) |