Ніва № 13 (3333), 29 сакавіка 2020 г.

Каранавірус: як падрыхтавацца да піку эпідэміі?

Агата АРЛЯНСКАЯ

Падмацуй свой імунітэт у тры этапы

Калі хочаш максімальна павялічыць свае шанцы на барацьбу з каранавірусам, твая імунная сістэма павінна быць падмацавана — прытым хутка. Імунная сістэма падобная на „нацыянальную палітыку” твайго арганізма. Яна вызначае пагрозы з боку старонніх людзей і спрабуе змагацца з гэтымі небяспекамі. Умацоўваючы імунітэт, будзеш значна менш успрымальны да бактэрыяльных і вірусных інфекцый.

Вось тры этапы, якія дазволяць табе хутка ўмацаваць імунітэт.

Крок 1. Тваім клеткам патрэбныя гэтыя пажыўныя рэчывы. Адкрый для сябе спіс пажыўных рэчываў, якія іграюць ключавую ролю ў функцыянаванні імуннай сістэмы:

Цынк: удзельнічае ва ўсіх стадыях выпрацоўкі антыцелаў і лейкацытаў. Купляючы дыетычныя дабаўкі, пераканайся, што яны ўтрымліваюць цытрат цынку. Цынк сустракаецца ў гарбузовых семечках, а селен у бразільскіх арэхах.

Вітамін С: у ідэале, выбірай той, які паходзіць з пладоў ацэролы або Каму-Камю. Лепш не выбірай форму шыпучых таблетак.

Вітамін D: удзельнічае ў дыферэнцыяцыі лейкацытаў. Калі прымаеш дозу ў 10 000 адзінак у дзень, гэта будзе эквівалентна дню, калі ты паддаваўся ўздзеянню сонца.

Глютамін — гэта амінакіслата, якой аддаюць перавагу лейкацыты — гэта іх паліва дазваляе ім практычна «пажыраць» іншародныя целы, якія атакуюць арганізм. L-глютамін складае больш за 60% усіх амінакіслот, якія будуюць чалавечыя (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF