Ніва № 13 (3333), 29 сакавіка 2020 г.

Жыдоўскія выхадцы з Орлі

Міхал МІНЦЭВІЧ

Пачалося дзякуючы тыднёвіку „Ніва”. Будзе ўжо дваццаць пяць гадоў з таго часу, калі я пачаў распытваць і запісваць успаміны пажылых людзей. І запісваю далей. Гэта літаральна соткі чалавечых біяграфій, іх хваляванняў і перажыванняў, а часта таксама ўспаміны расказаныя ім іхнімі продкамі.

Мае найстарэйшыя расказчыкі нарадзіліся ў самым пачатку ХХ стагоддзя — яны сталі самай багатай крыніцай ведаў пра тадышняе жыццё, пра даўнюю гісторыю. Менавіта першая палова ХХ стагоддзя нагрувашчана была многімі гістарычнымі здарэннямі. Тыя людзі многа перажылі і выцерпелі.

З цячэннем гадоў запісаных мною ўспамінаў прыбывала. Сёння гэта сотні касет — я пастаянна працую з магнітафонам. І маю іх у сваёй галаве, ведаю, што на якой касеце запісана. А тыя людзі, што ўжо даўно адышлі, далей „жывуць”. Зараз, калі ўжо другі год рыхтую да друку сваю абшырную кніжку, няраз пытаюць мяне, што раблю. Адказваю, што размаўляю з нябожчыкамі. Тыя здзіўляюцца: „Ходзіш на могілкі?” — „Не, размаўляю дома”, — адказваю. Мой размоўца моўкне і хіба не ведае ў чым тут закавычка. „Адслухоўваю запісаныя ў 1990-х гадах размовы”. І тут усё высвятляецца; і здзіўлення няма.

Успаміны краналі многіх тэм — падзей з першай паловы ХХ стагоддзя, датычных людзей з Орлі і наваколля. А кожная ўспомненая падзея, гэта асобная шырокая тэма. І пасля многіх гадоў суперажывання так шматлікіх успамінаў адкрылася перад мною нечаканае багацце — магчымасць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF