Ніва № 13 (3333), 29 сакавіка 2020 г.

Хто вінаваты ў заразе? (1)

Агата АРЛЯНСКАЯ

...Вясной 1348 года эпідэмія Чорнай смерці ўдарыла другі раз з большай сілай, збіраючы смяртэльнае жніво ўздоўж шляхоў спалучаючых гарады, займаючы Еўропу і Блізкі Усход. Людзі каналі ў пакутах, ад Грэнландыі і Скандынавіі па Сірыю і ад узбярэжжа Атлантыкі да Масквы. Мор ашчадзіў толькі Польшчу і Вялікае Княства Літоўскае...

Эпідэмія каранавіруса цякучая з Кітая нагадвае пра заразу, якая выйшла адтуль, сем вякоў таму ды забіла кожнага чацвёртага жыхара Зямлі.

Абаронцы XVI-вечнай Кафы (генуанская калонія) трымаліся моцна. Чарговыя атакі татар разбіваліся аб муры іхняй цвердзі. Мелі добрыя фартыфікацыі, волю да змагання і запасы харчоў. А наезнікаў турбавала страшная хвароба, якую прывалаклі з далёкага Кітая. Пад канец 1347 года татары адмовіліся ад аблогі. Аднак адыходзячы, пазбіралі целы сваіх памерлых таварышаў і катапультамі выкінулі за муры абаронцаў — на вуліцы Кафы. Трупы хутка былі прыбраны, але радасць ад перамогі перайшла ў хвалю захворванняў чумой. Людзі падалі як мухі. Адны кашлялі крывавымі пляўкамі, а праз два дні задушваліся, іншых праз дзень забіваў сепсіс — заражэнне крыві. Большасць мучылася ад пяці да сямі дзён. На іх целах паяўляліся чорныя плямы, а лімфатычныя вузлы ў пахвінах і пад пахамі замяняліся ў набрынялыя, сінія пухіры, з якіх цяклі кроў і гной. Не было чаго чакаць. Апошнія з абаронцаў селі на 12 галер і павеславалі з канаючага горада на радзіму — у Геную. Ніколі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF